Szanowna Redakcjo!

śp. Stanisław Turkowski

З глыбокім жалем пішу Вам аб тым, што не стала вельмі добрага Чалавека, бацькі сваіх сыноў, выдатнага доктара, адзінага ў нашым раёне “Заслужанага доктара Рэспублікі Беларусь”, Вашага вернага чытача — Станіслава Станіслававіча Туркоўскага. Ён заўсёды з нецярплівасцю чакаў Ваш часопіс, перачытываў яго па некалькі разоў (аб гэтым ён мне гаварыў у часы нашых сустрэч). Дзяліўся сваімі думкамі аб прачытаным. Праз два месяцы не стала і яго старэйшага сына Генадзя Станіслававіча, таксама выдатнага доктара, які жыў і працаваў у Мінску. Малодшы — Ігар Станіслававіч, таксама доктар, працуе са сваёй жонкай Жаннай Пранасаўнай у нашай бальніцы, ў г. Лунінцы.

Станіслаў Станіслававіч быў чалавекам незвычайна адукаваным, прафесіяналам у медыцыне, безадказным у дапамозе людзям, спагадлівым да чалавечай бяды. Вельмі любіў успамінаць сваю радзімую вёску Сваятычы на Ляхаўшчыне. Ведаў шмат вершаў на польскай мове і ў перакладзе на беларускую і расейскую мову. Заўсёды ветлівы і абаяльны. Вечная яму памяць ад усіх нас жывых!

Часопіс чытаюць яго сын Ігар і нявестка Жанна. Унучка Ганначка, так ён яе ласкава называў і ганарыўся ёю, вучыцца ў Лінгвістычным універсітэце горада Мінска. Унук старэйшага сына працуе ў ЗША.

З павагай,

Iwan Panasjuk

Беларусь. Палессе. Лунінец.

14 красавіка 2017 года

 

Redakcja «Ech Polesia» prosi przyjąć serdeczne wyrazy współczucia Rodzinę oraz bliskich naszego Przyjaciela śp Stanisława Turkowskiego.

Pan Stanisław był wieloletnim naszym wiernym czytelnikiem. Urodzony w Swojatyczach, polskiej szlacheckiej wiosce na Ziemi Lachowickiej, był wierny do końca swojej małej ojczyźnie. Zawsze czuł się Polakiem, był nim, nie bał się tego deklarować jak większość ludzi na wyższych stanowiskach w naszym kraju. Był miłośnikiem polskiej kultury, literatury, duchowości, recytował polskie wiersze, kultywował tradycje, dzielił się tą miłością z innymi. Miał w sercu Polskę i swoją małą ojczyznę, pisał o niej artykuły, wspomnienia. Pan Stanisław pozostanie w naszej wdzięcznej pamięci. Ludzie, których kochamy, zostają na zawsze, bo zostawili ślady w naszych sercach.

Udostępnij na:

Skomentuj

Twój e-mail nie zostanie opublikowany