КАВАЛЕРЫ МОНТЭ-КАСІНА

Autor

Autor

Czerwone maki na Monte Cassino

Zamiast wody piły polską krew1

 

Макі, макі на Монтэ-Касіна

Беларуская жывіць кроў.2

 

 

 

У гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны бітве пры Монтэ-Касіна нададзена дастаткова вялікае значэнне. На жаль, у СССР пра яе ведалі далёка не ўсе гісторыкі. I нават сёння для большасці беларусаў злучэнне слоў Монтэ-Касіна застаецца невядомым. Хаця мы – беларусы – маем да гэтай старонкі гісторыі самае прамое дачыненне.

mk2mk3У час Абарончай вайны 1939 года беларусы паказалі сябе здольнымі і мужнымі салдатамі. Так, камандуючы арміяй “Лодзь” генерал Юліуш Руммель адзначаў, што 30-я дывізія пяхоты, якая ў асноўным складалася з палешукоў, мужна змагалася з трохкратна пераўзыходзячымі сіламі немцаў 1-3 верасня на захадзе ад Варшавы. Прыкладам такой мужнасці служыць малады настаўнік з вёскі Руховічы, што на Кобрыншчыне, падпаручнік Вячаслаў Чарота, які за асабістую мужнасць ў 1970 годзе Урадам Рэспублікі Польшча быў узнагароджаны Сярэбраным Крыжам Ордэна Virtuti Militari (пасмяротна). Вайна была кароткай і трагічнай для яе ўдзельнікаў, больш за 40 тысяч нашых землякоў трапіла ў нямецкі палон, а больш за 50 тысяч – у савецкі.

Рэшткі вайсковых адзінак, а разам з імі і нашы землякі беларусы, у верасні 1939 года паспелі адступіць у Румынію і Венгрыю. Пазней яны перабраліся ў Францыю, дзе была створана новая Польская Армія, якая мужна змагалася з немцамі ў Нарвегіі пад Нарвікам, а потым і ў Францыі. Пасля капітуляцыі Францыі ў 1940 годзе Польская Армія часткова была перакінута ў Брытанію, часткова ў Паўночную Афрыку. Сярод вайскоўцаў было да 10 тысяч выхадцаў з Усходніх Крэсаў.

Пасля нападу немцаў на СССР, згодна з дамовай Чэрчыля-Сталіна, 12 жніўня 1941 года выйшаў Дэкрэт Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі і вызваленні польскіх ваеннапалонных. На тэрыторыі СССР пачалося стварэнне 75-тысячнай Польскай Арміі пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса. У Пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абароны гаварылася: “Дазволіць прызыў у Польскую Армію грамадзян польскай нацыянальнасці, якія насялялі да 1939 года тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны”. Дзякуючы гэтай пастанове ў армію Андэрса траплялі і этнічныя беларусы, вязні ГУЛАГа.

Акрамя ваеннапалонных, у армію Андэрса стараліся трапіць жыхары Заходніх абласцей БССР, рэпрэсіраваныя ў 1939-1941 гг., а таксама тыя, хто вольна жыў на неакупаванай тэрыторыі, альбо служыў у Чырвонай Арміі. Першапачаткова польскія вайсковыя адзінкі меркавалася выкарыстаць на Усходнім фронце, аднак у сувязі з пагаршэннем савецка-польскіх адносін ваяваць ім потым давялося на Заходнім фронце. У пачатку 1942 года праз Сярэднюю Азію, Краснаводск у Іран, Ірак, Палесціну, Егіпет было вывезена 75488 вайскоўцаў і 37765 цывільных людзей (не менш 20 тысяч з іх паходзілі з Беларусі). На сёння мне вядомы імёны каля 500 берасцейцаў, удзельнікаў гэтай кампаніі.

У ліпені 1943 года з Польскай Арміі на Усходзе быў вылучаны II Польскі корпус пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса. Залатая старонка гісторыі корпуса – удзел у бітве за горны кляштар Монтэ-Касіна ў Італіі, які з’яўляўся ключавой пазіцыяй лініі абароны “Густаў”. Кляштар не змаглі ўзяць ні амерыканцы, ні новазеландцы. Для У. Андэрса было справай гонару выканаць загад. Перад вайсковымі адзінкамі II Польскага корпуса, які ўваходзіў у склад 8 Брытанскай Арміі, была пастаўлена цяжкая задача: 5-я Крэсавая дывізія пяхоты павінна авалодаць асноўнымі кропкамі нямецкай абароны на ўзвышшах Прывід, Сан-Анджэла і “575”. Тым часам 3-ая дывізія стральцоў Карпацкіх павінна авалодаць узвышшамі “593”, “569” і Масэрыя Альбанэта, а зытым захапіць гару Касіна, на вяршыні якой стаяў сярэднявечны кляштар святога Бенедыкта. Абарону трымалі салдаты элітнай нямецкай 1-ай парашутна-дэсантнай дывізіі.6

Konstanty Niewiadomski (od lewej) w 50 rocznicę bitwy pod Monte Cassino, 1994 r.

Konstanty Niewiadomski (od lewej) w 50 rocznicę bitwy pod Monte Cassino, 1994 r.

Першы штурм адбыўся 11-12 траўня 1944 года, аднак ён не быў удалым – корпус панёс значныя страты і павінен быў спыніць наступ і замацавацца каля падножжа гор. Амаль тыдзень ішла перастрэлка, мелі месца невялікія тактычныя баявыя аперацыі. У выніку другога штурма 17-18 траўня пад ураганным агнём немцаў, дэманструючы выключны гераізм і самаадданасць, салдаты II Польскага корпуса авалодалі лініяй абароны немцаў. Страты корпуса склалі 924 чалавекі забітымі і 94 зніклымі без вестак. На вайсковых мемарыяльных могілках каля падножжа Монтэ-Касіна спачываюць 180 ураджэнцаў Беларусі4 (па іншых дадзеных – 437). На здымку (злева) Канстанцін Невядомскі на магіле баявога сябра пад час святкавання 50-х угодкаў бітвы пры Монтэ-Касіна ў 1994 годзе.

Берасцейцы, якія загінулі пры Монтэ-Касіна і пахаваныя на мемарыяльных могілках.3

  1. Жак Анатоль 25(27).02.1923 Лозы (Ложы) Баранавічы Стралец 25.04.1944.
  2. Сяўрук Іосіф 28. 01.1906 Дубішча Баранавічы Капрал 20.05.1944.
  3. Ламейка Антон 20.08.1898 Гройна? Баранавічы? Звязовы 21.05.1944.
  4. Пятроўскі Уладзіслаў 25.09.1904 Пяшховічы? Баранавічы? Звязовы 12.06.1944.
  5. Сакута Ваўранец 16.06.1900 Угляны Бяроза Стралец 19.05.1944.
  6. Пехацінскі Мар’ян 17.01.1924 Забур’е Брэст Стралец 17.05.1944.
  7. Любчык Міхаіл 22.09.1914 Макралі? Брэст? Капрал 31.05.1944.
  8. Камінскі Тадэвуш 02.04.1923 Карлавічы Драгічын Ст. стралец 12.05.1944.
  9. Куц Марк 25.04.1915 Хмелева Жабінка Улан 17.05.1944.
  10. Лата Іосіф 19.03.1906 Быстрыца Іванава…….. 06.1944.
  11. Рады Багдан 08.09.1926 Кобрын Улан 19.05.1944.
  12. Карнатоўскі Мікалай 04.01.1911 Зухавічы? Кобрын? Стралец 07.05.1944.
  13. Бандацкі Васіль 14.09.1921 Кажан-Гарадок Лунінец Сапёр 17.05.1944.
  14. Сідаровіч Аляксандр 10.12.1910 Лунін Лунінец Сапёр 17.05.1944.
  15. Ясінскі Юрый 27.08.1926 Лунінец Стралец 17.05.1944.
  16. Боўт Мікалай 1919 Галевічы? Лунінец? Стралец 12.05.1944.
  17. Жыжа Іван 01.01.1912 Куршынавічы Ляхавічы Улан 17.05.1944.
  18. Крачатоўскі Канстанцін 12.04.1924 Гуліч Ляхавічы Кананір 18.05.1944.
  19. Сідарэнка Вацлаў 10.02.1919 Гуліч Ляхавічы Ст. Стралец 17.05.1944.
  20. Банцэвіч Уладзіслаў 11.11.1920 Пагост-Загародскі Пінск Стралец 18.05.1944.
  21. Матушак Роберт 02(08).01.1908 Пінск Капрал 14.05.1944.
  22. Мікула Іосіф 12.1912 Вялікая Вулька Пінск Стралец 17.05.1944.
  23. Сабчак Сцяпан 26.12.1913 Пінск Звязовы 12.05.1944.
  24. Сінкоўскі Казімір 21.07.1912 Залескі Млынок Пінск Звязовы 09.05.1944.
  25. Спікевіч Герман 14.06.1909 Лемяшэвічы ПінскКапрал 17.07.1944.
  26. Фафіўс Казімір 25.09.1924 Ізін Пінск Стралец 12.05.1944.
  27. Юшкевіч Сцяпан 18.03.1902 Лагішын Пінск Ст. Стралец 17.05.1944.
  28. Аляхновіч Павел 29.12.1911 Боркі Пінск Стралец 12.05.1944.
  29. Чугаеўскі Міхаіл 20.09.1919 Гарнічы? Пінск? Стралец 17.05.1944.
  30. Пушко Васіль 01.10.1910 Жогалы Пружаны Падпаручнік 17.05.1944.
  31. Матуліс Станіслаў 24.06.1904 Плотніца Столін Ст. Стралец 12.05.1944.
  32. Асроўскі Аляксандр 29.08.1923 Давыд-Гарадок Столін Стралец 24.05.1944.
  33. Гайдэмскі Мар’ян 25.03.1906 Будкі? Столін? Стралец 12.05.1944.
  34. Гайдэмскі Геранім 08.10.1906 Будкі? Столін? Капрал 12.05.1944.

Перамога пад Монтэ-Касіна адкрыла дарогу альянтам на Рым. Сёння можна многа спрачацца аб мэтазгоднасці штурма Монтэ-Касіна II Польскім корпусам, аднак мужнасць і гераізм, праяўленыя польскімі салдатамі ў адной з самых кравапралітных бітваў Другой сусветнай вайны, выклікаюць толькі пачуцці гонару і захаплення.

Удзельнік гэтай крывавай падзеі стралец 3 батальёна цяжкіх кулямётаў Павел Нічыпарук (нарадзіўся на хутары Жардзечна каля Запруд на Кобрыншчыне) выказаў свае пачуцці пасля бітвы ў вершы.

 

Paweł Niczyporuk z Żardieczna k/Kobrynia, autor wierszy o Monte Cassino

Paweł Niczyporuk z Żardieczna k/Kobrynia, autor wierszy o Monte Cassino

Знаю, там помнили каждого сына

Будто надежду и честь.

Пусть мы сегодня под Монте-Кассино,

Завтра наступим на Брест.

Мы за Отчизну под Монте-Кассино

Той знаменитой весной

Крепкой стеной со своим командиром

С Андерсом ринулись в бой.

„Монте-Касснно”. 1944. После боя.

 

Ужо 26 ліпеня 1944 года Галоўнакамандуючы Польскай Арміі генерал арміі Сасанкоўскі выдае Загад 3504/Перс/1944 “3 мэтай увекавечання подзвігаў польскай зброі салдатамі II Польскага корпуса на зямлі Італіі, увенчаных узяццем Монтэ-Касіна, устанаўляю “Памятны Крыж Монтэ-Касіна” для ўсіх удзельнікаў тых баёў”.

(…)

Услед за гэтым загадам камандуючы II Польскага корпуса генерал У. Андэрс выдае свой загад з падрабязным пералікам усіх вайсковых адзінак, вайскоўцаў, якія маюць права на атрыманне адзнакі. У гэтым загадзе была вызначана дата 01.11.1944 года, да якой павінны быць састаўлены ўсе прапановы па ўзнагароджаных, а спісы перададзены камандзірам, маючым права ўзнагароджвання. Камандзіры гэтых адзінак да 10.11.1944 года павінны былі падаць камандаванню II Польскага корпуса агульную колькасць Крыжоў Монтэ-Касіна з мэтай падрыхтоўкі пасведчанняў. Пасведчанні павінны былі быць надрукаваны ў тыпаграфіі 12 геаграфічнай роты.

Legitymacja odznaczenia

Legitymacja odznaczenia

Апошнюю кропку ў бюракратычнай дзейнасці ваенных ставіць Загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскай Арміі, Міністра Народнай Абароны 1432/ W. Og./44 ад 20.11.1944 года, які зацвердзіў “Памятны Крыж Монтэ-Касіна” і палажэнне да яго.

Paweł Ulezła, w. Biały Lasek k/Prużany

Paweł Ulezła, w. Biały Lasek k/Prużany

Далей камандаванне II Польскага корпуса ў Тэль-Авіву зрабіла заказ прыватнай ювелірнай фірме (гэта магла быць майстэрня Рубіна) на выраб 50 тысяч Крыжоў Монтэ-Касіна. Падаецца, што гэта няпростая задача нават для сур’ёзнай фірмы. Патрэбна адзначыць, што неабходная колькасць Крыжоў была своечасова выраблена і пранумаравана. Праўда, Крыжы Монтэ-Касіна былі выраблены не са сталі, як таго патрабаваў загад, а з бронзы. Прычына такога адкланення пакуль не ўстаноўлена. У часе гэта расцягнулася на тры месяцы – ад апошняга загада 20.11.1944 года да пачатку ўручэння Крыжоў у сакавіку 1945 года. 48498 Крыжоў Монтэ-Касіна было адпраўлена ў вайсковыя адзінкі. Лёс 1502 застаўшыхся няўручаных Крыжоў вырашыў Урад Польшчы ў Лондане: яны былі прададзены на адным з аўкцыёнаў. Крыжы з нумарамі ад 48499 да 50000 сёння з’яўляюцца вялікай рэдкасцю.

Найвышэйшы нумар узнагароды захаваны ў актах у Архіве Інстытута Сікорскага ў Лондане гэта – 48821. Відавочна, што ўзнагароду з № 1 атрымаў камандуючы II Польскім корпусам Уладзіслаў Андэрс. Крыж Монтэ-Касіна з № 5 атрымаў брыгадны генерал камандзір 5 Крэсавай дывізіі пяхоты Нікадзім Сулік (паходзіў з Усходніх Крэсаў).

Крыжы Монтэ-Касіна і пасведчанні да іх, якія знаходзяцца ў калекцыі аўтара, дакументы, якія захоўваюцца ў сваякоў вайскоўцаў, а таксама вытрымкі з асабовых спраў вайскоўцаў II Польскага корпуса, атрыманыя з Міністэрства Абароны Брытаніі, ляглі ў аснову наступнай табліцы, якая дэталізуе папярэднія.

1. Павет Драгічын. Вёска Горкі цяпер у складзе Украіны.

1. Павет Драгічын. Вёска Горкі цяпер у складзе Украіны. 2. Пасля бітвы пры Монтэ-Касіна 05.06.1944 года Васіль Федэнка пераведзены ў 13 Віленскі стралковы батальён „Рысі”. *) Разрыў нумерацыі ў рамках аднаго падраздзялення 3 ДСК. **) Разрыў нумерацыі ў рамках падраздзялення 5 КПД і ІІ Польскага корпуса

*) У бітве пры Монтэ-Касіна полк браў удзел у складзе 2-ой Групы артылерыі; пад канец 1944 года перададзены ў склад 2-ой Варшаўскай танкавай брыгады

*) У бітве пры Монтэ-Касіна полк браў удзел у складзе 2-ой Групы артылерыі; пад канец 1944 года перададзены ў склад 2-ой Варшаўскай танкавай брыгады

Табліца не дае поўнай карціны ўдзелу нашых землякоў-берасцейцаў у бітве пры Монтэ-Касіна. 31 сакавіка 1951 года ўзнагароды камбатантаў і дакументы да іх былі канфіскаваны НКУСаўцамі, як рэчавы доказ іх віны. Сёння немагчыма даць дакладную лічбу берасцейцаў – удзельнікаў бітвы пры Монтэ-Касіна, таму што большасць іх засталася на эміграцыі, а на тых, хто вярнуўся на Радзіму, таксама не хапае інфармацыі. На сёння дакументальна пацверджаны ўдзел у бітве 68 берасцейцаў (без уліку загінуўшых).

Аналіз табліцы паказвае, што камандаванне II Польскага корпуса вельмі ўдала правяло такое масавае ўзнагароджванне памятным Крыжам Монтэ-Касіна, хаця бачныя і нязначныя пралікі.

Wasyl Byszko z Siemionowszczyzny k/Drohiczyna

Wasyl Byszko z Siemionowszczyzny k/Drohiczyna

Дакументы сведчаць, што ад моманту абвяшчэння загада да ўручэння самой узнагароды праходзіў некаторы час. Так па 3-яй ДСК Загад № 40 ад 15.02.1945 года – уручэнне 09.03.1945 года. Па 5-ай КДП Загад № 18 ад 22.02. 1945 года – уручэнне 12.03.1945 года. Па 2-ой Варшаўскай танкавай брыгадзе Загад №18 ад 20.02.1945 года – уручэнне 19.03.1945 года. Па 2-ой Групе артылерыі Загад № 3/45 ад 10.03.1945 года – уручэнне 12 (17). 03. 1945 года. Па медыцыне корпуса Загад № 148/VІІ/ ад 17.03.1945 года – уручэнне 10.04.1945 года. Вядомы адзінкавыя выпадкі ўзнагароджванняў у 1946,1947 і ў 1948 гадах. Ёсць і пазнейшы выпадак даволі масавага узнагароджвання, як гэта было з 316-ай транспартнай ротай.

Такім чынам, ад моманту заканчэння бітвы пры Монтэ-Касіна 31.05.1944 года і да моманту ўручэння ўзнагарод прайшоў амаль год. II Польскі корпус правёў нямала слаўных бітваў пры Анконе, у Паўночных Апенінах, на рацэ Сеніо, а на момант заканчэння ўручэння Крыжоў Монтэ-Касіна пачыналася заключная фаза вызвалення Італіі – бітва за Балонію. Многія не дaжылі да атрымання жаданай узнагароды. Узнагароды загінуўшых доўгі час захоўваліся ў архівах Міністэрства Абароны Брытаніі. Некалькі год таму назад Урад Брытаніі прыняў рашэнне аб перадачы гэтых матэрыялаў у архівы Польшчы. Цяпер сваякі загінуўшых маюць магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх у Цэнтральнам Архіве Польскай Арміі ў Рэмбэртове і ў Архіве Новых Актаў у Варшаве.

Mikołaj Kat z Chotynicz pow. Hancewicze

Mikołaj Kat z Chotynicz pow. Hancewicze

24 ліпеня 2007 года супрацоўнікі Цэнтральнага Архіва Польскай Арміі (дырэктар – доктар Чэслаў Жак) ва ўрачыстых абставінах перадалі жонцы загінуўшага 17.07.1944 года пад Анконай Аляксандра Лемяшэўскага дэпазіт з ягонымі ўзнагародамі, які захоўваўся 63 гады (з іх 60 год у Брытаніі).

І вось прыйшла пара прадставіць тое, аб чым да гэтага часу была гаворка: сам Памятны Крыж Монтэ-Касіна. Як раней адзначалася – гэта бронзавы крыж, які па форме адпавядае крыжу манахаў-бенедыктынцаў, размерам 41×41 мм. Разнавіднасцей няма, бо ўсе крыжы выраблены адной партыяй у аднаго вытворцы.

Крыж чапляўся на стужку ў колерах манахаў-бенедыктынцаў (5 чырвона-аранжавых і 6 ясна-блакітных палосак). Шырыня стужкі залежыла ад таго, дзе яна была зроблена – у Італіі, Брытаніі, альбо Польшчы і вагалася ад 32 мм. да 35,5 мм. Стужка злучалася з дапамогай меднага кальца і кручка (узор 1929 года).

Цікава і арыгінальна выглядае планка (барэтка), якую насілі перад уручэннем Памятнага Крыжа Монтэ-Касіна, альбо замест яго. Металічны надпіс Monte Cassino па дыяганалі планкі робіць яе вельмі прывабнай. Планкі вырабляліся з розных матэрыялаў, у тым ліку і з арганічнага шкла. Сёння арыгінальная адзіночная планка ўзору 1944 года з’яўляецца даволі рэдкім прадметам. На здымку  прадстаўлена планка на тры ўзнагароды (узор 1944 года), якая паказвае парадак нашэння ўзнагарод (Бронзавы Крыж Заслуг з мячамі, Медаль Арміі, Памятны Крыж Монтэ-Касіна). mk18

mk11Пасведчанні да Памятнага Крыжа Монтэ-Касіна друкаваліся ў тыпаграфіі 12-ай геаграфічнай роты II Польскага корпуса. Аўтар праекта пасведчання змог падкрэсліць манументальнасць падзеі, узяўшы ў якасці фона дакумента руіны горнага кляштара бенедыктынцаў. Пасведчанне выраблена з картона 140 х 112 мм. На першай старонцы на шэрай выяве вайсковага арла ў кароне бронзавы аверс Крыжа. Верх і ніз абрамляюць палоскі ў колерах стужкі Крыжа. Над верхняй надпіс: 2 KORPUS POLSKI, пад ніжняй: ITALIA 1944. На чацвёртай старонцы – адзнака II Корпуса – белая Сірэна на чырвонай шыльдачцы. Унізе ясна-шэрая анатацыя аб выканаўцы пасведчання. На другой і трэцяй старонках змешчана інфармацыя пра ўзнагароджанага, нумар загада, дата ўручэння пасведчання, пячатка вайсковай адзінкі і подпіс яе камандзіра.

2 мая 1945 года пасля вызвалення італьянскай Балоніі для герояў Монтэ-Касіна вайна скончылася. Ужо ў 1945 годзе некаторыя з іх вярнуліся на Радзіму, цяпер яна называлася СССР, прычым для гэтага ім прыйшлося дэзерціраваць з арміі. У 1945 – 46 гадах Корпус нёс службу ў Італіі, а ў пачатку 1947 года быў пераведзены ў Брытанію, дзе пачалося яго расфарміраванне і пераўтварэнне ў Польскі корпус размяшчэння і прыстасавання. Вайскоўцам, якія дэмабілізаваліся з арміі, было прапанавана сталае месца жыхарства ў адной з краін дамініёна: Брытаніі, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і іншых крінах. Нязначная колькасць беларусаў (каля 900), нягледзячы на просьбы таварышаў і камандавання, у 1947 годзе вярнулася ў родныя мясціны.

Nikifor Gryszkiewicz we Włoszech

Nikifor Gryszkiewicz we Włoszech

Спачатку ўсё ішло даволі добра, улады нават усяляк спрабавалі падтрымаць рэпатрыянтаў. Доўжылася гэта, праўда, нядоўга: ужо пачынаючы з 1948 года пайшлі арышты. У гэтым плане паказальным з’яўляецца лёс Нікіфара Грышкаўца. Арыштаваны 18 сакавіка 1950 года УМДБ па Пінскай вобласці. Абвінавачваўся ў тым, што, знаходзячыся на тэрыторыі Англіі, у красавіку 1947 года быў завербаваны англійскай разведкай, ад якой атрымаў заданне праводзіць падрыўную работу на тэрыторыі СССР і праводзіў антысавецкую агітацыю, паклёпнічаў на калгасную сістэму гаспадарання і стан працоўных у СССР, выказваў тэрарыстычныя намеры ў адносінах да прадстаўнікоў савецкай улады. Такім чынам, здзейсніў злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 63-1, 22 – 70, 72 “а” КК БССР.

Nikifor Gryszkiewicz po aresztowaniu

Nikifor Gryszkiewicz po aresztowaniu

Згодна з пастановай Асобай нарады пры МДБ СССР ад 02 снежня 1950 года Грышкавец Нікіфар Фаміч за здраду Радзіме, антысавецкую агітацыю і тэрарыстычныя намеры быў змешчаны ў папраўча-працоўны лагер /ППЛ/ на тэрмін 25 /дваццаць пяць/ гадоў з канфіскацыяй маёмасці, у тым ліку і ўзнагарод. Самі ўзнагароды ішлі як рэчавыя доказы віны асуджанага.

Пакаранне Нікіфар Грышкавец адбываў у Варкутлагу (Комі АССР), адкуль вызвалены 15 жніўня 1956 года на аснове Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1956 года. Такія ж тэрміны зняволення – 25 гадоў – атрымаў яго аднапалчанін Іосіф Нічыпаровіч, “андэрсавец” з суседняй вёскі Мікалай Натынчык і другія, хто праходзіў па гэтай справе (“справа” была групавой).

У 2004 годзе, роўна праз 54 гады пасля тых маркотных падзей, сын ужо памерлага камбатанта звярнуўся ва Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і Міністэрства Абароны Рэспублікі Польшча (Аддзел па справах камбатантаў і рэпрэсаваных) з просьбай аб вяртанні ўзнагарод бацькі і выдачы дублікатаў. Зварот у другую інстанцыю быў абумоўлены тым, што не верылася, што ўзнагароды ў КДБ захаваліся. На шчасце, яны захаваліся ў архіве КДБ і вельмі хутка (праз два месяцы) УКДБ па Брэсцкай вобласці ва ўрачыстых абставінах вярнула сыну асабістыя дакументы і ўзнагароды бацькі. Праз паўгода польскі бок таксама прыслаў камплект дублікатаў дакументаў і ўзнагарод заслужаных Нікіфарам Грышкаўцом у часы вайны.

Параўнальныя фотаздымкі арыгіналаў і дублікатаў дакументаў і ўзнагарод прадстаўлены ніжэй. На здымках Нікіфара Грышкаўца захавалася нумерацыя КДБ.

Sergiusz Podlipski w Kasjanówce (pierwszy z lewej)

Sergiusz Podlipski w Kasjanówce (pierwszy z lewej)

Калі стала ясна, што больш ніхто не вернецца, улады здзейснілі акцыю, якая, відавочна, рыхтавалася і планавалася загадзя. Так, напрыклад, 24 сакавіка 1951 года Упраўленне МДБ па Пінскай вобласці прыняло рашэнне дэпартаваць у Сібір былых вайскоўцаў Польскай Арміі і членаў іх сямей. Прычына высялення – служба ў арміі генерала Андэрса. Па ўсёй тэрыторыі СССР у ноч з 31 сакавіка на 01 красавіка 1951 года былі арыштаваны ўсе былыя салдаты Польскай Арміі, якая яшчэ зусім нядаўна была альянтам па анты-гітлераўскай кааліцыі, і члены іх сямей. У час арышту ў былых салдат канфіскавалі самае дарагое – узнагароды, як рэчавы доказ прыналежнасці да Польскай Арміі. У архівах МУС яны не захаваліся. Вось чаму сёння гэтая памятная ўзнагарода невядома шырокаму колу людзей. Дарэчы, рашэнне аб дэпартацыі было зацверджана Асобай Нарадай МДБ СССР толькі 02 чэрвення 1951 года, калі ссыльныя ўжо амаль два месяцы асвойвалі Чарамхоўскі і другія раёны Іркуцкай вобласці. А ўвогуле правялі яны ў ссылцы амаль сем гадоў. Яшчэ і сёння ў Прыбайкаллі ў Касьянаўцы жывуць патомкі “андэрсаўцаў”.

Памятны Крыж Монтэ-Касіна не адзіная ўзнагарода нашых землякоў-берасцейцаў за мінулую вайну. Іх мужнасць і гераізм адзначаны самымі высокімі баявымі ўзнагародамі. Аркадзь Каржаневіч узнагароджаны Сярэбраным Крыжам Ордэна Virtuti Militare, Аляксандр Аўдзяйчук – італьянскім крыжам воінскай адвагі Croce al Valor Militare. На сёння вядомы імёны 18 герояў, адзначаных Крыжам Валечных, прычым Міхаіл Лоска ўганараваны ім двойчы. 10 берасцейцаў узнагароджаны Бронзавым Крыжам Заслуг з мячамі. Дзмітрый Прыбалавец і Мікалай Люкіш узнагароджаны абоімі крыжамі. Амаль усе ўзнагароджаны Медалём Арміі. Брытанскія ўлады таксама ўзнагародзілі сваіх салдат Зоркай 1939-45, Зоркай Італіі, Медалём Абароны, Медалём Вайны 1939-45. Некалькі чалавек узна- гароджаны Зоркай Афрыкі.

Пасля вайны Рэспубліка Польшча і многія камбатанцкія арганізацыі, якія паўсталі на эміграцыі, да розных юбілейных дат бітвы пры Монтэ-Касіна выраблялі памятныя адзнакі і медалі з выявай Памятнага Крыжа Монтэ-Касіна, але гэта тэма для асобнага сур’ёзнага даследавання.

Літаратура:

  1. Czerwone maki na Monte Cassino. (Песня)
  2. Макі. Міхась Кавыль.
  3. Грыбоўскі Ю., Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны, Мінск 2003.
  4. Грыбоўскі Ю., Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна, “Беларускі кнігазбор”, Мінск 2004.
  5. Грыбоўскі Ю., Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918-1945 гадоў, “Неўскі прасцяг”, Санкг-Пецярбург 2006.
  6. Filipow P., Przechodniu powiedz Polsce, “Arkady”, Warszawa 1991.
  7. Naczelny Wódz. L.dz. 35504 /Pers/ 44. dnia 26 lipca 1944 r./
  8. Minister Obrony Narodowej. 1432 / W. Og. / 44. dnia 20 listopada 1944 r.
  9. Wykaz poległych i zmarłych żołnierzy Polskich Sił Zbrojnych na obczyźnie w latach 1939-1946. Londyn 1952.
  10. Adamuszko W., Spod Monte Cassino na Sybir, Warszawa 1998.
  11. Wesołowski Z., The Polish Monte Cassino Cross.
  12. Oberleitner S., Polskie ordery, odznaczenia i niektóre wyróżnienia zaszczytne 1705-1990, Zielona Góra 1992.
  13. Wroński M., Stolarski R., Krzyż Pamiątkowy Monte Cassino, Tarnowskie Góry 2001.

Jewgenij Gurewskij

Pińsk

Udostępnij na:

Musisz być zalogowany aby komentować Login